У парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску прайшла дабрачынная акцыя “Ад сям’і да сям’і – ад сэрца да сэрца”, накіраваная на дапамогу сем’ям у новым навучальным годзе.
Як паведамляе volkovysknews.by, ініцыятарам правядзення акцыі была сама парафія сумесна з Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэтам і грамадскімі аб’яднаннямі раëна. Акцыя прайшла ў межах святкавання стагоддзя парафіі.
Пробашч кс. Аляксандр Раманоўскі звярнуўся да прысутных са словамі прывітання. У межах свята дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ў майстар-класах, малявалі, танцавалі, пазнаёміліся з працай міліцыі, пачаставаліся кашай. Таксама ўвага была нададзена акцыі “Збяры дзіця ў школу”. У праграме мерапрыемства былі і музычныя выступленні юных артыстаў Ваўкавыскага раёна.
“Атрымалася цудоўнае свята, якое сабрала разам дзяцей і дарослых”, – адзначаецца на volkovysknews.by.