Skip to main content

У гродзенскай парафіі Святога Духа пачаліся сустрэчы для настаўнікаў

nastaunikiolsz

У гродзенскай парафіі Святога Духа з пачаткам навучальнага года пачаліся сустрэчы для настаўнікаў. Сустрэчы праходзяць у апошнюю нядзелю кожнага месяца пад кіраўніцтвам пробашча парафіі кс. каноніка Паўла Салабуды.

Першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча прайшла ў касцёле парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат). У межах сустрэчы ксёндз Павел цэлебраваў Імшу ў інтэнцыі настаўнікаў, прамовіў для іх гамілію, засяродзіўшы ўвагу на абразе святой Тэклі, да якой звяртаюцца з просьбай аб дапамозе ў праблемах са зрокам і аб ратаванні ад пагрозы дзікіх жывёл і пажараў.

На сустрэчы настаўнікі абмяркоўвалі, як сеяць духоўнае праз сваю прафесію, выхоўваць маральныя каштоўнасці і якасці праз заняткі і пазакласную работу.

Душпастырская дзейнасць настаўнікаў у парафіі Святога Духа вядзецца ўжо чацвёрты год. Зацікаўленых запрашаюць далучыцца.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі