Skip to main content

Заканчэнне катэхетычнага года

121 мая ў будынку курыі адбылася сустрэча катэхетаў і катэхетак, якія скончылі навучальны 2011/2012 катэхетычны год.

Такая сустрэча арганізуецца кожны год, каб даць усім магчымасць падсумаваць і выявіць новыя задачы, над якімі трэба будзе папрацаваць у наступным годзе. А таксама гэта нагода, каб сустрэцца і падзяліцца ўласным вопытам, як перадаваць дзецям і моладзі веды аб Богу.

Сёлетняя сустрэча распачалася з малітвы, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пасля ўводзін у праграму сустрэчы, якую правёў айцец доктар Андрэй Шчупал CSsR, усе прысутныя выслухалі рэферат айца Юзафа Гэнзы CSsR з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на тэму “Некаторыя практычныя аспекты ў парафіяльнай катэхезе”. Ён разважаў не толькі над праблемамі перадачы ведаў сваім падапечным, але і іх прымянення ў жыцці.

Пасле перапынку на каву ўсе прысутныя праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Катэхеза праз тэатр”, якую каментавала спадарыня Марына Жыбартовіч з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Яна з’яўляецца кіраўніком парафіяльнага тэатра імя Яна паўла II.

Падчас выступленняў гэтых дакладчыкаў прагучала шмат розных пытанняў адносна працы з дзецьмі і іх бацькамі. Утварылася дыскусія, як быць сведкам Евангелля, а не толькі яго пераказчыкам.

А 12 гадзіне ў пабрыгіцкім касцёле адбылася Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

Пасля ўсе з новымі планамі на наступны год раз’ехаліся да дому.