9 ліпеня распачалася пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці.
Пілігрымка праходзіць у 28-ы раз, вырушыла яна з Лаздуноў. Перад яе выхадам у мясцовым касцёле святых Сымона і Юды Тадэвуша адбылася Імша, якую цэлебраваў дэкан Іўеўскага дэканату кс. канонік Віктар Субель.
У пілігрымцы ўдзельнічае каля 80 чалавек. Яна будзе працягвацца тры дні, пройдзе праз Дуды, Іўе, Суботнікі і Геранёны – у цэлым больш за 60 км.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі