Skip to main content

Новыя прызначэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі

pryznaczenni 213 снежня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Іерарх асабіста сустрэўся з кожным са святароў, якія атрымалі прызначэнні, уручыў дэкрэт аб прызначэнні і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.

Ксёндз Аляксандр Раманоўскi вызвалены ад абавязкаў адміністратарa парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны пробашчам парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).

Ксёндз Валерый Спірыдон прызначаны адміністратарам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).

Ксёндз Павел Звяжынскi вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).

Ксёндз Юрый Кузьміч вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы (Астравецкі дэканат).