Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі кіруе віншаванне з Міжнародным днём валанцёра

2023 12 11 Caritas2 20180815 014У Дзень валанцёра, які на міжнародным і нацыянальным узроўні адзначаецца 5 снежня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе віншаванне ўсім валанцёрам, якія дзейнічаюць у розных структурах Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

«Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне». Мц 25, 34–36

Дарагія валанцёры!

Сёння, 5 снежня, мы адзначаем ваша свята. Ад імя ўсіх каталіцкіх біскупаў Касцёла ў Беларусі жадаю вам усяго найлепшага, а перадусім задавальнення і радасці ад бескарысліва зробленага дабра і яшчэ большай энергіі ў вашым такім неабходным служэнні.

Дзякуй за самаадданую дзейнасць і імкненне дапамагчы чалавеку ў патрэбе!

Жадаю, каб вашыя мары і мэты здзяйсняліся, а галоўнае, каб кожны добры ўчынак і кожнае спагадлівае слова вярталіся да вас з падвоенай моцай, даючы сілы для далейшай працы.

Няхай валанцёрства будзе крыніцай задавальнення, а ўдзячнасць і ўсмешкі дзяцей і дарослых, якім вы прысвячаеце свой час, дададуць вам энтузіязму, каб працягваць сваю дзейнасць для тых, хто мае патрэбу ў вашай велікадушнай бескарыслівай дапамозе.

Жадаю ўсім вам, дарагія валанцёры, поспехаў і настойлівасці ў добрых справах і ад шчырага сэрца благаслаўляю.

 Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

г. Мінск, 5 снежня 2024 г.

Паводле Catholic.by