Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Сям’я святога Айца Піо ў Гродне. У новым мікрараёне Грандзічы біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва будучага касцёла. На зямлі ўсталяваны крыж як сведчанне таго, што гэтае месца належыць Богу.
Спяваем Госпаду, або 25 фактаў пра хор Cantate Domino. Ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, хор Гродзенскай дыяцэзіі адсвяткаваў свой сярэбраны юбілей.
Стварэнне сямейнага архіва. Як сістэматызаваць генеалагічную інфармацыю, правільна захоўваць даныя і іх атрыбутаваць – распавядае генеалог.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 24 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).