У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто прыняты на першы курс навучання.
Юнакі, якія жадаюць прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям у Хрыстовым святарстве, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя гутаркі са святарамі. 9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак – тэсту і сачынення-эсэ.
У першай частцы абітурыенты павінны былі паказаць свае веды ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла і жыцці паўсюднага і мясцовага Касцёла, у другой – паразважаць на духоўныя тэмы адносна паклікання, ролі Бібліі ў жыцці хрысціяніна і таго, як дасягнуць святасці і ісці за Хрыстом ў сучасным свеце.
Экзамен прымала камісія ў наступным складзе:
біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі – старшыня экзаменацыйнай камісіі;
ксёндз канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі;
ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі;
ксёндз Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага перыяду ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Пасля нарады экзаменацыйная камісія паведаміла, што новымі студэнтамі семінарыі сталі:
Раман Буднік (Гродзенская дыяцэзія, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі);
Дамінік Буйніцкі (Гродзенская дыяцэзія, парафія св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах);
Яраслаў Булко (Гродзенская дыяцэзія, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі);
Ягор Касенка (Гродзенская дыяцэзія, парафія Святой Сям’і ў Лідзе);
Ягор Лапушэк (Гродзенская дыяцэзія, парафія Адшукання Святога Крыжа ў Гродне);
Яраслаў Паўловіч (Гродзенская дыяцэзія, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе);
Максімільян Пік (Гродзенская дыяцэзія, парафія св. Францішка Ксаверыя ў Гродне);
Андрэй Стасюкевіч (Гродзенская дыяцэзія, парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску);
Мікіта Страчынскі (Гродзенская дыяцэзія, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе);
Аляксей Янчык (Пінская дыяцэзія, парафія Маці Божай Фацімскай у Баранавічах).
Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў семінарыі распачнуць дзесяць першакурснікаў.
Навучальны год у семінарыі пачнецца 2 верасня.
Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі