Skip to main content

Ва ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай перад санктуарыем у Гудагаі адбылося благаслаўленне фігуры анёла

2024 07 17 Hud160724 316 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

У святкаванні бралі ўдзел тутэйшыя вернікі і госці, якія ў гэты дзень наведалі Гудагайскі санктуарый.

Раніцай у святыні малілася моладзь з Мінска на чале са сваім душпастырам ксяндзом Андрэем Бураком.

Увечары ў цэлебрацыі святой Імшы ўзяў удзел пробашч парафіі святога Арханёла Міхала ў Лужках (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) ксёндз Ян Кароткін.

2024 07 17 Hud160724 7

Пасля Эўхарыстыі святар благаславіў фігуру анёла, усталяваную непадалёк ад гудагайскай святыні.

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай стала ў Гудагаі падвойным святам. Удзельнікі ўрачыстых набажэнстваў віншавалі з днём нараджэння пробашча парафіі і кусташа Гудагайскага санктуарыя айца Аркадзя Куляху OCD.

У бліжэйшыя выходныя тут пройдзе дыяцэзіяльны фэст на ўшанаванне Маці Божай Шкаплернай, у якім возьмуць удзел іерархі Касцёла на Беларусі.

Паводле Catholic.by