20 і 21 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца традыцыйны фэст.
Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі дзякуе Богу за 260 гадоў з пачатку служэння ў парафіі кармэлітаў босых.
Праграма:
20 ліпеня
18:00 – св. Імша (узначаліць бп Юрый Касабуцкі), заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай;
20:00 – Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі.
21 ліпеня
00:00 – працэсія са свечкамі вакол касцёла і могілак, св. Імша (узначаліць бп Уладзімір Гуляй);
01:30–08:00 – начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
08:30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
10:00 – св. Імша;
12:00 – урачыстая адпустовая св. Імша (узначаліць абп Тадэвуш Кандрусевіч).