Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй прызначаны генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі

generalny wikaryj 3Каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй прызначаны генеральным вікарыем дыяцэзіі. У дзень прызначэння, 6 чэрвеня, у будынку біскупскай курыі ў Гродне прайшло пасяджэнне калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасяджэнне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя справы паўсюднага Касцёла, Касцёла на Беларусі і на Гродзеншчыне.

Біскуп Уладзімір Гуляй на пасяджэнні прадставіў калегіі кансультантаў дакументы аб сваім прызначэнні каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Задача генеральнага вікарыя, якім іерарх стаў цяпер, – дапамагаць біскупу Кашкевічу ў кіраванні ўсёй дыяцэзіяй (пар. ККП 475 §1).

Такім чынам, кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, які выконваў функцыі генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі з 7 снежня 2021 г., цяпер вызвалены ад іх выканання.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі