Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

10szШто цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Сустрэча прадстаўнікоў касцёльных рухаў і супольнасцей адбылася ў Будславе. Удзельнікі з Гродзенскай дыяцэзіі дзеляцца сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства.

Фотамастацтва ў жыцці святара. Інтэрв’ю з а. Сяргеем Мігуном OFMConv, пробашчам гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай, аб творчасці, натхненні і ідэі ўласнай выставы.

Як мець справу з энергетычным вампірам? Пра тое, як трымаць субардынацыю ў камунікацыі з чалавекам, які “п’е тваю кроў”, – разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету з 12 мая ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская