У межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў.
Набажэнства ўзначаліў духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла.
Семінарысты, якія сабраліся на набажэнстве, маліліся аб тым, каб былі “адна аўчарня і адзін пастыр”.
Сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіў пад дэвізам “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як самога сябе” (Лк 10, 27). Ён распачаўся 18 студзеня, яго заканчэнне – 25 студзеня, у свята навяртання св. Паўла, апостала.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі