
На два дні 10 юнакоў трапілі ў атмасферу малітвы і бліжэй пазнаёміліся з манаскім жыццём і душпастырствам супольнасці піяраў, харызмай якога з’яўляецца выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі. У межах сустрэчы была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, гульня ў пінг-понг, размовы са святаром, Крыжовы шлях і Эўхарыстыя. Усё гэта стала найлепшай магчымасцю паслухаць Пана. Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў.
Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.
а. Аляксандр Махнач SP
Правінцыяльны душпастыр пакліканняў у Беларусі

