Skip to main content

У гродзенскай семінарыі ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі адбыўся дзень засяроджання

skupenie seminaria 18 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання.

На сустрэчы семінарысты мелі магчымасць паразважаць над жыццём Маці Божай.

Дзень засяроджання распачаўся ўвечары 7 снежня ўрачыстымі Нешпарамі і ўводнай канферэнцыяй духоўнага айца семінарыі пра гісторыю ўзнікнення догмату аб Беззаганным Зачацці Марыі. Пасля надышоў час цішыні.

У дзень урачыстасці семінарыстаў чакала малітоўная праграма, якая садзейнічала таму, каб іх сустрэча была плённай. Дзень пачаўся Гадзінкамі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і медытацыяй над Божым словам.

skupenie seminaria 2

Галоўным момантам сустрэчы было прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі, таксама была магчымасць аднавіць гэтае абяцанне. Падчас Ружанца, наступнага пункту дня засяроджання, семінарыйная супольнасць малілася ў інтэнцыі ўсіх выпускнікоў гэтай навучальнай установы і за тых, хто ўжо адышоў у вечнасць.

Спецыяльна быў адведзены час для споведзі. Пятніца, калі праходзіў дзень засяроджання, звычайна якраз прызначана ў семінарыйным распарадку для больш глыбокага паяднання з Богам.

skupenie seminaria 10

Пасля адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і абеду адбылася святая Імша. На Эўхарыстыі ўдзельнікі разважалі аб унутранай прыгажосці Маці Божай і аб тым, што толькі з Яе дапамогай можна назваць грэх грахом. Акрамя таго, духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла нагадаў, што Панна Марыя з’яўляецца Апякункай гэтай установы.

Завяршыўся дзень засяроджання акафістам у гонар Маці Божай у выкананні семінарыстаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак