Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі маліўся за памерлых з вернікамі адэльскай парафіі

adelsk 16 лістапада, у актаву малітваў за памерлых, парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Па запрашэнні пробашча кс. каноніка Віктара Мыслюка ў старадаўняй парафіяльнай святыні, дзе быў ахрышчаны арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, іерарх цэлебраваў Эўхарыстыю.

adelsk 3

На літургіі асаблівым чынам маліліся за ўсіх вернікаў гэтай парафіі, хто пераступіў парог вечнасці, а таксама за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы.

У гаміліі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі нагадаў, што Бог, ствараючы чалавека, паклікаў яго да вечнага жыцця і гэтае вечнае жыццё існуе для кожнага – таго, хто пражыў на зямлі сто гадоў, таго, хто пражыў дваццаць, а таксама для дзіцяці, якое не было народжана і знаходзілася пад сэрцам маці ўсяго некалькі месяцаў ці дзён.

adelsk 2

Арцыбіскуп дадаў, што Пан учыніў жыццё чалавека вечным праз факт існавання гэтага чалавека на зямлі. Таму іерарх заклікаў прысутных прыкласці ўсе старанні, каб заслужыць сваім зямным жыццём “нерукатворны вечны дом у нябёсах” (2 Кар 5,1).

У канцы літургіі прадстаўнікі парафіі на чале з яе руплівым душпастырам падзякавалі арцыбіскупу за візіт і дар супольнай малітвы ў гэты асаблівы час, калі ўвесь Касцёл і верны народ просіць Бога аб вечным жыцці для спачылых.

adelsk 4

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі