Skip to main content

Рэліквіі св. Яна Паўла ІІ змешчаны ў гродзенскай парафіі, якая носіць яго тытул

pogarany 722 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, у гродзенскую парафію, апекуном якой з’яўляецца гэты Папа, былі ўнесены яго рэліквіі.

Унясенне рэліквій у капліцу гэтай маладой парафіі ў мікрараёне Пагараны здзейсніў віцэ-канцлер дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне кс. канонік Антоні Грэмза.

У гэты дзень парафія, якая абрала сваім апекуном Вялікага Папу, блізкага і мудрага правадніка на шляхах веры, адзначала адпустовую ўрачыстасць у яго гонар.

У гаміліі на святой Імшы кс. Антоні Грэмза падкрэсліў, што ў асобе Яна Паўла ІІ, яго навучанні і святасці Касцёл і вернікі атрымалі вялікі дар, якім павінны жыць, а таксама натхняцца ў прыняцці новых выклікаў, якія з’яўляюцца перад імі.

pogarany 5

Святар дадаў, што прывілея і абавязак сучасных людзей – умацоўваць спадчыну гэтага Пантыфіка, каб перадаць яе наступным пакаленням.

Пробашч парафіі кс. Генрык Яблонскі падзякаваў усім шматлікім прысутным за ўдзел ва ўрачыстасці і дар супольнай малітвы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі