Skip to main content

Жалоба ў супольнасці сясцёр назарэтанак у Гродне

Сёння адыйшла да Пана найстарэйшая ў Беларусі сястра з супольнасці сясцёр назарэтанак с. Францішка ад Духа Святога.

С. Францішка (Марыя Занеўская) нарадзілася 1 кастрычніка 1924 г. у Заневічах Гродзенскага павета. Да супольнасці сясцёр назарэтанак уступіла 8 снежня 1965 г. у Гродне. Першыя манаскія шлюбы сястра Францішка склала 2 жніўня 1967 г. у Остжэшове (Польшча), а ў 1972 г. склала вечныя шлюбы ў Гродне.

Да 1991 г. сястра працавала на кухні, а пасля рабіла розныя хатнія справы. Калі з прычыны хваробы не змагла больш працаваць, сваё цярпенне і малітвы ахвяравала за Касцёл, за супольнасць і за ўсіх, хто да яе складаў просьбы.

На Папялец сястру забралі ў шпіталь, дзе пасля цяжкай аперацыі жанчына адыйшла да Пана.

Пахаванне сястры Францішкі адбудзецца ў суботу 3 сакавіка ў 11 гадзін у Пабрыгіцкім касцёле. Пахаваюць сястру на старых пабернардынскіх могілках.