Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Дзятлаве з удзелам біскупа Кашкевіча адзначылі адпустовую ўрачыстасць

18 Жніўня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 18 Жніўня 2023

diatlowo 315 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адзначылі адпустовую ўрачыстасць тытулу касцёла.

Урачыстасць сабрала шматлікіх святароў, парафіян і гасцей. Таксама ў ёй удзельнічалі прадстаўнікі раённай улады, сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзятлаўчане, якія прыйшлі ў святыню для благаслаўлення снапоў, садавіны, агародніны.

Па традыцыі біскупа прывіталі ў брамах касцёла хлебам і соллю, кветкамі і салодкім падарункам. Хор “Ветэраны ў страі” сустрэў іерарха і ўсіх шаноўных гасцей свята песняй “Багародзіца”.

diatlowo 21

Пробашч кс. Здзіслаў Пікула прывітаў усіх прысутных і падкрэсліў, што ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай – вялікае свята для вернікаў Дзятлаўшчыны і падзея, якой яны чакаюць увесь год.

Біскуп у гаміліі адзначыў, што Маці Божая атрымала ад Пана незвычайную ўзнагароду за сваё цудоўнае, бязгрэшнае, дасканалае жыццё, якое было падобным да найпрыгажэйшых кветак.

“Жыццё Марыі было надзвычай цудоўным, бо ў ім не было ані ценю граху, ані крупінкі эгаізму, ані найменшага супраціўлення Божай волі. Найсвяцейшая Маці з пачатку да канца была вернай і пакорнай Слугой Пана”, – сказаў іерарх.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне дадаў, што Бог быў адзінай радасцю Панны Марыі, Яна любіла Яго ўсім сэрцам, служыла Яму свядома і дабравольна кожны дзень свайго зямнога жыцця.

Па словах іерарха, згодна з традыцыяй, як гэта рабілі на працягу стагоддзяў нашы продкі, у гэты дзень вернікі прыносяць у святыні звязкі найпрыгажэйшых кветак, першыя плады, лекавыя травы і каласы збожжа.

“Такім чынам мы жадаем сімвалічна падзякаваць Пану Богу за прывілею ўнебаўзяцця, удзеленую Найсвяцейшай Маці. Таксама сёння мы дзякуем Богу за благаслаўленне, якім Ён адарыў людзей, якія працуюць на палях, за дар добрага, спрыяльнага надвор’я, за ўрадлівую глебу, за сёлетні ўраджай пладоў і збожжа”, – сказаў іерарх.

Як адзначыў біскуп, трэба пастаянна памятаць, што Пан Бог – адзіны, хто дае ўсялякае дабро.

“Дарэмныя і бясплённыя намаганні чалавека, калі ім не спадарожнічаюць Божае благаслаўленне і ласка. З Божай жа дапамогай усё магчымае, а Пан Бог заўсёды спрыяе тым, хто ў Яго верыць і на Яго ўскладае надзею”, – падкрэсліў іерарх.

На Імшы да алтара былі прынесены дары: крыж, букет кветак, хлеб, ружанец, сноп каласоў сёлетняга ўраджаю. Такім чынам парафіяне дзякавалі Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго, асабліва за ўраджай гэтага года.

У канцы Імшы біскуп благаславіў кветкі, садавіну і агародніну, снапы каласоў. 

Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла. 

diatlowo_1 Download diatlowo_1
diatlowo_10 Download diatlowo_10
diatlowo_11 Download diatlowo_11
diatlowo_12 Download diatlowo_12
diatlowo_13 Download diatlowo_13
diatlowo_14 Download diatlowo_14
diatlowo_15 Download diatlowo_15
diatlowo_16 Download diatlowo_16
diatlowo_17 Download diatlowo_17
diatlowo_18 Download diatlowo_18
diatlowo_19 Download diatlowo_19
diatlowo_2 Download diatlowo_2
diatlowo_20 Download diatlowo_20
diatlowo_21 Download diatlowo_21
diatlowo_22 Download diatlowo_22
diatlowo_23 Download diatlowo_23
diatlowo_24 Download diatlowo_24
diatlowo_25 Download diatlowo_25
diatlowo_26 Download diatlowo_26
diatlowo_27 Download diatlowo_27
diatlowo_28 Download diatlowo_28
diatlowo_29 Download diatlowo_29
diatlowo_3 Download diatlowo_3
diatlowo_30 Download diatlowo_30
diatlowo_31 Download diatlowo_31
diatlowo_32 Download diatlowo_32
diatlowo_4 Download diatlowo_4
diatlowo_5 Download diatlowo_5
diatlowo_6 Download diatlowo_6
diatlowo_7 Download diatlowo_7
diatlowo_8 Download diatlowo_8
diatlowo_9 Download diatlowo_9

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 18 Жніўня 2023
Абноўлена 19 Жніўня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя