Skip to main content

У Ваўкавыску памаліліся за кс. прэлата Антонія Філіпчыка ў 30-ы дзень смерці

30dnej filipczyk 169 жніўня ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Антонія Філіпчыка ў 30-ы дзень яго смерці.

Шматлікія святары і вернікі, якія сабраліся на Эўхарыстыі, разам прасілі добрага Бога аб дары жыцця вечнага для спачылага, які шмат гадоў быў руплівым душпастырам гэтай парафіяльнай супольнасці.

Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гаміліі кс. канонік Ян Рэйшэль, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат), простымі словамі казаў пра памерлага.

30dnej filipczyk 25

Святар прыгадаў розныя гісторыі, звязаныя з зямным жыццём ксяндза Антонія, і падкрэсліў, што той з вялікай адданасцю служыў Богу, Яго Касцёлу і людзям, да якіх быў пасланы і для якіх заўсёды стараўся быць клапатлівым айцом і правадніком у веры.

Пасля Імшы прысутныя накіраваліся на могілкі, дзе месяц таму быў пахаваны ксёндз Антоній. На яго магіле, прамаўляючы Вяночак да Божай Міласэрнасці, яны прасілі Пана аб вечным жыцці для яго і ўсіх, хто спачывае на гэтых могілках.

Ксёндз прэлат Антоній Філіпчык, сын Антонія і Феліцыі, нарадзіўся 17 чэрвеня 1949 г. у вёсцы Чыжоўшчына на Астравеччыне.

Скончыў сярэднюю школу ў Варнянах. У 1977-1982 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Каўнасе.

6 чэрвеня 1982 г. у катэдры ў Каўнасе біскуп Людвік Павалёніс удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У першыя гады святарскага служэння быў вікарыем у Літве ў Швянчонісе (1982 г.) і Эйшышкесе (1982-1983 гг.), затым пробашчам парафіі ў Пабрадэ.

У лістападзе 1988 г. прыбыў у Ваўкавыск. Да самай смерці быў пробашчам парафіі св. Вацлава і дэканам Ваўкавыскага дэканату. Адышоў у вечнасць 9 ліпеня.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аліна Пяценка