Skip to main content

Адпуст у гонар святой Ганны адзначылі ў Варончы з удзелам біскупа Яшэўскага

waroncza adpust 326 ліпеня вернікі парафіі св. Ганны ў Варончы (Навагрудскі дэканат) святкавалі адпустовую ўрачыстасць тытулу свайго касцёла.

Таксама ў гэты дзень адзначаліся 30-годдзе з часу адбудовы касцёла св. Ганны і ўтварэння парафіі нанова і 30-гадовы юбілей служэння ў Беларусі Ордэна святога Паўла, першага пустэльніка.

Урачыстую святую Імшу ў парафіяльнай святыні ўзначаліў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

На Эўхарыстыі вернікі прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

waroncza adpust 5

Пробашч парафіі а. Юрый Саковіч OSPPE падзякаваў усім прысутным за дар супольнай малітвы ў гэты важны дзень.

Касцёл святой Ганны быў пабудаваны ў XVII стагоддзі, разбураны, пасля адноўлены. У ім былі ахрышчаны знакаміты беларускі і польскі паэт, драматург, фалькларыст і мовазнавец Ян Чачот і каханая Адама Міцкевіча Марыля Верашчака, якая ў той жа святыні ўзяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам.

На сённяшні дзень касцёл у Варончы – адзіны на Гродзеншчыне, які мае тытул святой Ганны.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: www.polymia.by