
Кс. Павел Салабуда, адказны за развіццё медый у Гродзенскай дыяцэзіі, адзначыў, што сёння Касцёл у Беларусі патрабуе такой сустрэчы.
– Дзякуючы падтрымцы і апецы ксяндза аб-па Тадэвуша Кандрусевіча, які ўвесь час падкрэслівае, што Касцёл у сваёй вялікай евангелізацыйнай дзейнасці павінен быць медыйным, а таксама ў духу евангелізацыі дасягнуць кожнага чалавека, і нарадзілася думка арганізацыі гэтай сустрэчы, – адзначыў кс. Павел.
Па словах арганізатараў, з’езд каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі прынясе шмат новых ідэй і вырашэнняў у сферы медыйнай працы. Як адзначыў кс. абп Тадэвуш у Баранавічах, будзе выпрацавана агульная мадэль, якая будзе служыць лепшай дзейнасці каталіцкіх СМІ ў Беларусі.