Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у спецыяльным пасланні, адрасаваным духавенству, якое служыць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, выказаў просьбу звярнуцца да парафіяльных малітоўных груп і ўсіх вернікаў са словам заахвочвання ў інтэнцыі новых пакліканняў і за святароў.
“Заахвочваю да малітвы ў інтэнцыі святых пакліканняў да святарства, а таксама аб трываласці ў пакліканні і руплівасці ў імкненні да асабістай святасці для святароў Гродзенскай дыяцэзіі”, – піша біскуп.
Усім, хто бярэцца за гэтую важную малітоўную справу, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне сардэчна дзякуе і ўдзяляе ім благаслаўленне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі