4 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (дэканат Вялікая Бераставіца) завяршыліся парафіяльныя місіі. Да іх вернікі рыхтаваліся доўгі час праз малітву.
На працягу тыдня парафіяне прымалі ўдзел у тэматычных канферэнцыях, пакутных, малітоўных набажэнствах. Асобны дзень быў прысвечаны прабачэнню і паяднанню.
1 чэрвеня пры касцёле адбылося свята, прымеркаванае да Дня дзіцяці. Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць весела правесці час разам.
У межах місій каля 40-ка пар урачыста аднавілі сужэнскія абяцанні. Прыгожая цырымонія сабрала ў касцёле шматлікія сем’і разам з дзецьмі, унукамі, праўнукамі.
Напрыканцы місійнага тыдня вернікі разам з пробашчам кс. Паўлам Беланосам падзякавалі а. Эдварду Пяцельчыцу CSsR і а. Андрэю Врублеўскаму CSsR, якія праводзілі місіі. Запэўнілі святароў у тым, што парафія вынесла з духоўных рэкалекцый багаты плён, які паўплывае на іх далейшае жыццё.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі