Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Навагрудку Апостальскі нунцый благаславіў фігуру і калону Арханёла Міхала

6 Чэрвеня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 06 Чэрвеня 2023

aniol 73 чэрвеня ў Навагрудку адбылося ўрачыстае благаслаўленне фігуры і калоны Арханёла Міхала. Урачыстасць прайшла ў касцёле св. Арханёла Міхала, яе ўзначалілі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Святкаванне пачалося семінарам, прысвечаным Арханёлу. Пробашч парафіі кс. доктар Юрый Жэгарын прывітаў прысутных, затым былі прачытаны даклады. З дакладам “Анёльскі свет паводле святога Тамаша Аквінскага” выступіў а. Міхал Ермашкевіч OP, з дакладам “Ушанаванне святога Міхала Арханёла ў духоўнай і культурнай традыцыі Беларусі” – кс. доктар Віталь Сідорка.

Пасля семінара адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Антэ Ёзіч з удзелам біскупа Гродзенскага, іншых святароў, гасцей, прадстаўнікоў гарадской улады ў Навагрудку і вернікаў парафіі, а таксама дыяцэзіяльнага хору “Cantate Domino”.

Апостальскі нунцый выказаў радасць з магчымасці ўзначаліць гэтую цэлебрацыю ў старажытным навагрудскім касцёле. Ён адзначыў, што Арханёл Міхал з’яўляецца таксама апекуном Ватыкана і Папа Францішак на пачатку свайго пантыфікату пажадаў змясціць яго фігуру ў Ватыканскіх садах. Нунцый дадаў, што гэты святы – “змагар са злым духам, прычынай маральнага заняпаду і падзелаў”.

Прадстаўнік Папы распавёў у гаміліі пра сутнасць анёлаў: “Анёлы ва ўсіх сваіх іерархіях ніколі не задавольваюцца пакланеннем і служэннем Богу. Падобным чынам усе мы, па просьбе саміх анёлаў, пакліканы рэалізаваць сябе ў пакланенні, хвале і служэнні Пану, каб быць пасланцамі міру і місіянерамі Нябеснага Айца. Сапраўдныя лекі для нашых неспакойных і загубленых душаў, адзіныя, здольныя вылечыць нашы раны і вызваліць нас ад зла, – гэта знаходзіцца ў прысутнасці Бога, любячы Яго і дазваляючы Яму любіць нас у малітве Ягонай пяшчотай”.

“Анёлы блізкія да нас і з’яўляюцца вялікімі і сапраўднымі сябрамі пілігрымуючага чалавецтва на зямлі, аж да таго, што тая самая малітва падкрэслівае, што анёлы і людзі пакліканы да супрацоўніцтва, каб прывесці Божы план збаўлення да спаўнення ў гісторыі. Знаходжанне ў небе – як гэта здараецца з анёламі – не азначае быць адарваным ці далёкім; наадварот, гэта азначае быць там, дзе ўсё бачна і ўсё прынятае. Калі мы хочам клапаціцца пра зямныя рэчы, нам трэба паглядзець з вышыні, і тады мы зможам іх лепш зразумець”, – сказаў арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

“Каб лепш зразумець, чаму ў многіх нашых супольнасцях святога Міхала Арханёла абралі апекуном, трэба задумацца, кім ён з’яўляецца і чым займаецца. Ён стаіць на чале нябесных войскаў і разам з імі змагаецца супраць таго, хто імкнецца разбурыць сям’ю Божую, народ веруючых у Хрыста, каб прыцягнуць іх да свайго панавання і вырваць з сыноўства Божага. Жыццё і гісторыя з’яўляюцца вялікім полем бітвы, дзе д’ябал змагаецца супраць Бога і супраць справы адкуплення свайго Сына, Які заўсёды ўдзельнічае ў гісторыі, каб рэалізаваць новае стварэнне”, – патлумачыў Апостальскі нунцый.

Іерарх падкрэсліў, што наяўнасць такога святога, як Арханёл Міхал, у якасці заступніка – дар, які трэба прыняць, і адказнасць, якую трэба ўзяць. “Арханёл Міхал, наш заступнік, дапамагае нам зрабіць так, каб чалавек ніколі не замяняў Бога і не дазваляў іншым ідалам заняць сваё месца”, – дадаў прадстаўнік Папы.

Арцыбіскуп заклікаў звярнуцца да Арханёла Міхала, каб ён суправаджаў людзей і дапамагаў ім, “асабліва ажыўляючы веру, міласэрнасць і надзею ўсіх жыхароў гэтага старажытнага горада Навагрудка”.

Пасля Імшы адбыўся абрад благаслаўлення калоны і фігуры святога Арханёла. Была прачытана малітва аб заступніцтве над Беларуссю.

aniol_1 Download aniol_1
aniol_2 Download aniol_2
aniol_3 Download aniol_3
aniol_4 Download aniol_4
aniol_5 Download aniol_5
aniol_6 Download aniol_6
aniol_7 Download aniol_7
aniol_8 Download aniol_8

Марына Раманчук

Фота: Кірыл Масалыка

 

0
Створана 06 Чэрвеня 2023
Абноўлена 06 Чэрвеня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя