Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адпустовую ўрачыстасць адсвяткавалі ў Гудагаі

2 Чэрвеня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 02 Чэрвеня 2023

uraczystasc goodgaj 931 мая, калі Касцёл святкуе Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі, гудагайская парафія адзначыла ўрачыстасць тытулу касцёла.

Драўляную святыню ў Гудагаі пабудавала ў 1763 годзе Людвіка Ганна Война з Сулістроўскіх, якая разам са сваім мужам і вернікамі навакольных мясцовасцяў пажадала аддаць хвалу Богу і Найсвяцейшай Маці ў Яе выяве, што ўжо тады лічылася славутай ласкамі. Такім чынам касцёл Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі стаў таксама мэтай пілігрымаў, якія прыбывалі сюды з просьбамі аб аздараўленні фізічным, маральным і духоўным.

Кармэліты босыя, апекуны касцёла, у хроніках запісалі шматлікія сведчанні дзеяння Пана Бога ў гэтым святым месцы. У наш час Гудагай шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, а галоўны адпуст у гонар Маці Божай Шкаплернай (у гэтым годзе пройдзе 15-16 ліпеня) збірае тысячы вернікаў.

uraczystasc goodgaj 16

Як паведамляе karmel.by, у дзень урачыстасці тытулу касцёла ў Гудагаі цэлебравалі дзве святыя Імшы.

Эўхарыстыю апоўдні ўзначаліў дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах. У гаміліі ён заахвоціў будаваць адносіны адзін з адным на грунце хрысціянскіх праўдаў.

Вячэрнюю Імшу ўзначаліў дэкан Астравецкага дэканату кс. канонік Юзаф Багдзевіч, біскупскі вікарый і пробашч парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы. Гамілію прамовіў пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі а. Генрых Валейка OCD, настаяцель супольнасці кармэлітаў, які паходзіць з Гудагая.

Кармэліт засяродзіў разважанне на тэме адзінства вернікаў і ўзаемнай адказнасці.

Разам з парафіянамі і гасцямі санктуарыя маліліся шматлікія святары з Астравецкага дэканату, Астраўца і іншых месцаў нашай краіны.

Святкаванне завяршылася маёвым набажэнствам, эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла, урачыстым спевам “Цябе, Бога, праслаўляем” і благаслаўленнем сабраных Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

uraczystasc_goodgaj_1 Download uraczystasc_goodgaj_1
uraczystasc_goodgaj_10 Download uraczystasc_goodgaj_10
uraczystasc_goodgaj_11 Download uraczystasc_goodgaj_11
uraczystasc_goodgaj_12 Download uraczystasc_goodgaj_12
uraczystasc_goodgaj_13 Download uraczystasc_goodgaj_13
uraczystasc_goodgaj_14 Download uraczystasc_goodgaj_14
uraczystasc_goodgaj_15 Download uraczystasc_goodgaj_15
uraczystasc_goodgaj_16 Download uraczystasc_goodgaj_16
uraczystasc_goodgaj_17 Download uraczystasc_goodgaj_17
uraczystasc_goodgaj_18 Download uraczystasc_goodgaj_18
uraczystasc_goodgaj_19 Download uraczystasc_goodgaj_19
uraczystasc_goodgaj_2 Download uraczystasc_goodgaj_2
uraczystasc_goodgaj_20 Download uraczystasc_goodgaj_20
uraczystasc_goodgaj_21 Download uraczystasc_goodgaj_21
uraczystasc_goodgaj_3 Download uraczystasc_goodgaj_3
uraczystasc_goodgaj_4 Download uraczystasc_goodgaj_4
uraczystasc_goodgaj_5 Download uraczystasc_goodgaj_5
uraczystasc_goodgaj_6 Download uraczystasc_goodgaj_6
uraczystasc_goodgaj_7 Download uraczystasc_goodgaj_7
uraczystasc_goodgaj_8 Download uraczystasc_goodgaj_8
uraczystasc_goodgaj_9 Download uraczystasc_goodgaj_9

 

0
Створана 02 Чэрвеня 2023
Абноўлена 02 Чэрвеня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя