7 мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаўся Дзень маці, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).
На Эўхарыстыі ў дыяцэзіяльным санктуарыі асабліва маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці – жывых і памерлых.
Таксама біскуп удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў мясцовай парафіі, адпаведным чынам падрыхтаваных да гэтага.
У канцы святой Імшы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў канфірмаваных трываць у веры і быць сведкамі Уваскрослага Пана ў сваім асяроддзі.
Пробашч парафіі а. Аркадзь Куляха OCD падзякаваў біскупу за ўдзяленне сакрамэнту і прыбыццё ў санктуарый.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Юлія Міхалевіч