Skip to main content

У Гродне памаліліся за кс. прэлата Ежы Лявінскага ў першую гадавіну яго смерці

lewinski rocznica 84 мая ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Ежы Лявінскага ў першую гадавіну яго смерці.

На малітве за спачылага святара сабраліся шматлікія вернікі, духавенства і семінарысты, каб дзякаваць Богу за дар гэтага душпастыра, які з самага ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі служыў мясцоваму Касцёлу.

Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, канцэлебраваў яе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гаміліі арцыбіскуп Станеўскі ўзгадаў спачылага як руплівага святара, які быў патрабавальным найперш да сябе, а таксама ставіў патрабаванні да іншых.

lewinski rocznica 17

Пастыр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначыў, што ксёндз прэлат усё жыццё “даваў людзям Бога”, “дзяліўся сваёй верай”, “укараняў культ Божай міласэрнасці”, a таксама быў “адданым спаведніком”.

Aрцыбіскуп падкрэсліў, што кс. Ежы назаўсёды ўпісаўся ў гісторыю Гродзенскай дыяцэзіі і сям’і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у якой правёў 32 гады. Таму, па словах іерарха, трэба нястомна дзякаваць Пану Богу за дар гэтага святара, які клапаціўся аб развіцці мясцовага Касцёла і аб будучыні семінарыі.

Пасля Імшы духавенства і вернікі накіраваліся на старыя каталіцкія могілкі, дзе памаліліся на месцы пахавання кс. Ежы і дзе адбылося благаслаўленне яго помніка.

lewinski rocznica 23

Ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 г. у Дзятлаве. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 г. біскуп Ян Лорка ўдзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан, дзе па меры магчымасці абвяшчаў Евангелле, цэлебраваў Імшу, спавядаў.

Пасля шасці гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

З 1968 па 1990 год працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам.

З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.

Адышоў у вечнасць 3 мая 2022 г. у Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Павел Догель