Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама ксяндза Яна Балтрукевіча

candles 492171 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 красавіка адышла ў вечнасць Ганна Балтрукевіч, мама рэктара касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку ксяндза Яна Балтрукевіча, дэкана Навагрудскага.

Пахаванне спачылай адбудзецца ў панядзелак 24 красавіка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў  Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).

Пачатак пахавальнай Імшы ў парафіяльным касцёле ў 13.30.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…