Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Як рыхтаваліся да святаў і адзначалі Вялікдзень католікі ў войску

13 Красавік 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 13 Красавік 2023

voiska 2Перад урачыстасцю Пасхі, якую сёлета ў Каталіцкім Касцёле адзначылі 9 красавіка, католікі, якія знаходзяцца ў войску, таксама мелі магчымасць належным чынам падрыхтавацца і адзначыць набольшае свята ўсіх хрысціянаў.

Як паведамляецца ў рэпартажах Вайсковага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр», з гэтай мэтай у шэраг вайсковых частак былі запрошаныя святары.

Духоўныя асобы сустракаліся з тымі, хто праходзіць службу, настаўлялі іх, а таксама супольна маліліся і благаслаўлялі традыцыйныя велікодныя стравы.

Удзел у такіх сустрэчах ўзялі ваеннабавязаныя, прызваныя з запасу, вайскоўцы тэрміновай службы, афіцэры і прапаршчыкі.

Адну з частак з душпастырскім візітам наведаў ксёндз канонік Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы і дэкан дэканату Гродна-Усход.

voiska 3

Святар паспавядаў і ўдзяліў Камунію вернікам, а таксама распавёў удзельнікам сустрэчы пра духоўнае значэнне Пасхальных урачыстасцяў і павіншаваў асабовы склад з Вялікаднем, благаславіўшы пасхальныя стравы. На памяць ксёндз дэкан падараваў вайскоўцам абразкі з выяваю святога Фларыяна, мучаніка, які лічыцца асаблівым апекуном ваяроў і пажарных.

«Мяне як святара абнадзеілі адносіны некаторых вайскоўцаў, якія прызнаваліся, што моцна перажывалі з-за немагчымасці захоўваць пост у Вялікую пятніцу. Затое ўсе ахвотныя мелі магчымасць узяць удзел у Рэзурэкцыйнай святой Імшы», — падзяліўся ксёндз Павел Шанчук.

«У гэты дзень я разам са сваімі роднымі ўдзельнічаю ў Імшы ў касцёле, святкую Вялікдзень, — распавёў карэспандэнту «Ваяра» падпалкоўніку Аляксандру Сявенку прызваны з запасу шараговец Аляксандр Сямашка, жыхар вёскі Раготна Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. — Хачу падзякаваць святару і камандаванню за дадзеную магчымасць сустрэць светлае свята Пасхі. Віншую маіх родных, таварышаў па службе і ўсіх католікаў Беларусі з Уваскрасеннем Хрыстовым».

voiska 1

Паводле Catholic.by

 

0
Створана 13 Красавік 2023
Абноўлена 13 Красавік 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя