Skip to main content

На Вялікдзень у лідскай парафіі Святой Сям’і з’явіліся новыя міністранты

sw rodzina 2Падчас сёлетніх велікодных урачыстасцяў супольнасць міністрантаў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе павялічылася на 19 чалавек.

Хлопцы, якія сталі новымі міністрантамі, на працягу года рыхтаваліся да гэтага моманту праз удзел у літургічных катэхезах і святых Імшах. На Эўхарыстыі яны склалі абяцанні вернасці Хрысту, а таксама разам са сваімі бацькамі і іншымі парафіянамі падзякавалі Богу за магчымасць служыць ля Яго алтара.

Зараз у лідскай парафіі дзякуючы Богу, выхаванню бацькоў і ўплыву душпастыраў налічваецца каля 80 міністрантаў.

sw rodzina 12

У нядзелю Уваскрасення Пана, якую парафія адзначала разам з усім Касцёлам, шматлікія мясцовыя вернікі і госці ўдзельнічалі раніцай у рэзурэкцыйнай працэсіі і Імшы, якой пачалі святкаванне ўрачыстасці. На Эўхарыстыі дзякавалі Збаўцу за дар адкуплення, трыумф дабра, праўды і ласкі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Дзмітрый Угляніца