Skip to main content

Новыя міністранты з’явіліся ў Вялікі чацвер у варнянскай парафіі

warniany 16 красавіка, у Вялікі чацвер, у парафіі св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) павялічылася супольнасць міністрантаў.

На Імшы Вячэры Пана ў літургічную службу алтара было прынята 6 хлопцаў. Пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі благаславіў комжы новых міністрантаў.

Іх жаданне прыслужваць падчас Эўхарыстыі ля алтара было адказам на любоў Бога. Хлопцы рыхтаваліся стаць міністрантамі праз супольныя сустрэчы, малітву і забавы.

Разам са святаром яны вывучалі як тэорыю, так і практыку, знаёміліся з асновамі служэння ля алтара.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі