5 красавіка адбылося благаслаўленне вытворчага цэха “Смаргонь” філіяла “Лідскі хлебазавод” ААТ “Гроднахлебпрам”. Благаслаўленне здзейсніў па запрашэнні кіруючага персаналу цэха пробашч смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла кс. Артур Ляшнеўскі SDB.
Таксама святар благаславіў працаўнікоў перад пачаткам выпякання велікодных кулічоў.
Падчас абраду святар падкрэсліў важнасць чалавечай працы, якая ў супрацоўніцтве з ласкай Божай з’яўляецца благаслаўленнем. Акрамя таго, кс. Артур сказаў: “Хлеб на стале – гэта ўпэўненасць, што голаду не спазнаем. Яшчэ большую вартасць хлеба даў нам Хрыстус, бо выбраў хлеб, каб ён стаўся Яго прысутнасцю на касцёльных алтарах”.
На заканчэнне кс. Артур асвяціў і падараваў супрацоўнікам хлебазавода абраз св. Агаты, заступніцы пекараў. Супрацоўнікі паабяцалі, што абраз зойме ганаровае месца і будзе асаблівым знакам апекі святой мучаніцы Агаты над усім працуючым персаналам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі