Skip to main content

“Слухаць Бога”. У Карэлічах і Варончы прайшлі велікапосныя рэкалекцыі

rec korelicze 1Трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў парафіях Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах і святой Ганны ў Варончы (Навагрудскі дэканат).

Як паведамляе сайт pauliny.by, на дні рэкалекцый ключы да духоўнага кіраўніцтва над парафіянамі былі дадзены бр. Уладзіславу Мінько з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

Засноўваючыся на літургічных чытаннях, брат Уладзіслаў паказаў, як важна ў хрысціянскім жыцці слухаць Бога і выконваць Яго волю, пра што гаворыцца ў Святым Пісанні: “Я Пан, Бог твой, слухай Маё слова” (Пс 81 (80), 11а і 9а).