З 26 па 28 сакавіка дзіцячы хор лідскай парафіі Святой Сям’і ўдзельнічаў у рэкалекцыях, якія адбыліся ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Духоўныя практыкаванні праходзілі пад кіраўніцтвам сястры Людвікі. Падчас іх дзеці маліліся і разважалі над тым, што значыць верыць, давяраць Богу сваё жыццё.
Рэкалекцыі былі для ўдзельнікаў таксама магчымасцю праславіць Бога спевам і сумесна адпачыць у гэтым асаблівым месцы – тракельскім санктуарыі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі