Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама сястры Антаніны Вайцяшчук

candle 2038736 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і Супольнасць сясцёр школьных Нотр-Дам паведамляюць, што 6 сакавіка ва ўзросце 73 гадоў адышла ў вечнасць Галіна Вайцяшчук, мама с. Антаніны Вайцяшчук SSND.

Сястра Антаніна служыць у сваёй роднай парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.

Пахавальная Імша адбудзецца 7 сакавіка ў 11.00 у касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску.

Вечны супакой дай ёй, Пане...