Skip to main content

Распачалася афіцыйная падрыхтоўка да ўрачыстасцей у Тракелях

galounaja 74 224 лютага ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі прайшла сустрэча арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Сёлетні фэст у Тракелях адбудзецца 7–9 ліпеня пад дэвізам “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і!”.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і іншыя члены камітэта вырашылі, што план урачыстасцей будзе набліжаны да фармату мінулых гадоў. У пятніцу 7 ліпеня пасля сустрэчы і прывітання пілігрымаў для іх у 18.00 будзе цэлебравана св. Імша.

Галоўная св. Імша адбудзецца на наступны дзень 8 ліпеня ў 13.00.

У плане ўрачыстасцей – абрад аднаўлення сужэнскіх абяцанняў, а таксама адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту на тэму “Марыя, адары мяне дарам мацярынства”.

Падчас тракельскага фэсту будуць арганізаваны супольныя малітвы і набажэнствы. У іх актыўны ўдзел прымуць парафіі і духоўныя асобы, якія сёлета святкуюць юбілеі. Падрабязны план будзе зацверджаны пазней.

Даведка

На мінулагодніх ліпеньскіх урачыстасцях у Тракелях прысутнічала каля 13-ці тысяч чалавек.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі