Skip to main content

Памяць ахвяр Халакосту ўшанавалі з удзелам прадстаўнікоў духавенства ў Гродне

holokost 227 студзеня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У Гродне адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі неабыякавыя гараджане і прадстаўнікі духавенства.

Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета.

Ад імя Каталіцкага Касцёла прысутнічаў віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза.

holokost 1

27 студзеня 1945 года Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны – Аўшвіц-Біркенаў, дзе загінуў больш як мільён чалавек, пераважна яўрэяў.

У час Другой сусветнай вайны з 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў у жывых засталося каля 200, а большая частка загінула ў канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў. Пасля вайны ў Гродна вярнуліся толькі некалькі дзясяткаў яўрэяў.

У лагеры смерці траплялі з Гродна не толькі яўрэі, але таксама беларусы і палякі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі