Skip to main content

Канцэрт “Калыханка для Езуса” прайшоў у гродзенскай парафіі Святога Духа

alszanka 22Добрай традыцыяй у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) стала праслаўленне нованароджанага Езуса праз калядныя песні, танцы, ігру на музычных інструментах.

15 студзеня тут прайшоў канцэрт “Калыханка для Езуса”, у якім прынялі ўдзел усе жадаючыя.

З вуснаў спевакоў гучалі словы хвалы і падзякі маленькаму Божаму Дзіцяці.

Было прадстаўлена 18 нумароў. 43 юныя выступоўцы прадэманстравалі свой талент, імкнуліся перадаць любоў, адданасць і шчырасць, праслаўляючы Езуса. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі індывідуальна і дуэтам на польскай, беларускай і рускай мовах, ігралі на саксафоне, гітары і сінтэзатары. Парадаваў песняй “Спыніцца на момант” парафіяльны гурт “Анёлы”. У гэтым годзе да спеваў далучыўся і моладзевы гурт.

На канцэрце панавалі святочны настрой, атмасфера дабрыні і цеплыні. Касцёл напоўніўся радасцю ад сустрэчы з Божым Сынам. Удзельнікі канцэрту і парафіяне перакананы, што нованароджаны Езус знайшоў месца ў сэрцы кожнага з прысутных.

Таццяна Лойша