Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў гродзенскай катэдры ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана

9 Студзеня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 09 Студзеня 2023

katedra kondrysewicz 86 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.

Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.

На Імшы, у якой удзельнічалі шматлікія вернікі, здзяйснялася благаслаўленне крэйды. Пасля людзі пазначаюць гэтай крэйдай дзверы сваіх дамоў і іншых памяшканняў у знак таго, што прымаюць Божае благаслаўленне.

У прамоўленым Божым слове арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў увагу на ўніверсальнасці місіі Езуса быць Збаўцам усіх людзей і небяспецы секулярызацыі на шляху да збаўлення.

Іерарх нагадаў, што Тры Каралі, якіх успамінаюць ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, былі язычнікамі, але, тым не менш, ім таксама аб’явіўся Збаўца. Яны, па словах арцыбіскупа, не задавальняліся багаццем і інтэлектуальнымі здольнасцямі, а шукалі таго, хто можа задаволіць самыя глыбокія прагненні чалавечага сэрца, і знайшлі ў Бэтлееме.

katedra kondrysewicz 3

Арцыбіскуп адзначыў, што перашкодай на шляху да Збаўцы ў сучасным свеце з’яўляецца секулярызацыя, якая аддае перавагу свецкім справам перад духоўнымі: гэта азначае лічыць важным толькі тое, што адбываецца тут і цяпер, не цікавіцца пытаннямі існавання Бога, несмяротнасці душы або вечнага прызначэння чалавека.

Іерарх дадаў, што з чыста прагматычнага пункту гледжання секулярызацыя імкнецца да чалавечага прагрэсу, не беручы пад увагу духоўнае вымярэнне асобы; прыхільніка секулярызацыі хвалюе толькі зямное часовае жыццё, а не рэлігія і вечнасць.

“Калі наша ўвага сканцэнтравана толькі на “тут і цяпер”, то вельмі лёгка глядзець на духоўныя справы згодна з духам маральнага рэлятывізму і казаць: “Ну і што, у касцёле я веруючы, а ў жыцці ўсё залежыць ад абставін і сітуацыі – захаваць Божы закон або не”. Такім чынам у жыццё чалавека ўводзіцца не згодная з Божым законам сітуацыйная этыка, – патлумачыў іерарх. – Гэта не што іншае, як залаты цялец ненатуральнай свабоды, як кажа Папа Бэнэдыкт XVI – найвялікшы тэолаг нашага часу, якога нядаўна Бог паклікаў да сябе. У сваім навучанні ён папярэджваў аб небяспецы секулярызацыі Еўропы і спусташэння вучэння Касцёла праз наступленне маральнага рэлятывізму, як самай вялікай пагрозы для Касцёла на пачатку ХХІ стагоддзя”.

Арцыбіскуп заклікаў вернікаў не зацыклівацца на секулярных тэндэнцыях, а браць прыклад з Трох Мудрацоў “у пошуку вечнай праўды, якой ёсць Хрыстус і Яго Евангелле”, бо “гэтая праўда чыніць нас свабоднымі і вядзе да будавання шчаслівага жыцця на зямлі і дасягнення радасці вечнага жыцця”.

katedra kondrysewicz 10

Таксама іерарх павіншаваў праваслаўных вернікаў са святам Раства Хрыстова і пажадаў ім благаслаўлення Бэтлеемскага Немаўляткі на святы і ў гэтым новым годзе.

У той жа дзень арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў сваю малую радзіму – Адэльск, дзе ў старадаўнім касцёле цэлебраваў Імшу для сваіх землякоў.

katedra_kondrysewicz_1 Download katedra_kondrysewicz_1
katedra_kondrysewicz_10 Download katedra_kondrysewicz_10
katedra_kondrysewicz_11 Download katedra_kondrysewicz_11
katedra_kondrysewicz_12 Download katedra_kondrysewicz_12
katedra_kondrysewicz_2 Download katedra_kondrysewicz_2
katedra_kondrysewicz_3 Download katedra_kondrysewicz_3
katedra_kondrysewicz_4 Download katedra_kondrysewicz_4
katedra_kondrysewicz_5 Download katedra_kondrysewicz_5
katedra_kondrysewicz_6 Download katedra_kondrysewicz_6
katedra_kondrysewicz_7 Download katedra_kondrysewicz_7
katedra_kondrysewicz_8 Download katedra_kondrysewicz_8
katedra_kondrysewicz_9 Download katedra_kondrysewicz_9
wadelske_1 Download wadelske_1
wadelske_2 Download wadelske_2
wadelske_3 Download wadelske_3
wadelske_4 Download wadelske_4

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 09 Студзеня 2023
Абноўлена 09 Студзеня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя