Skip to main content

Mалітва і паяднанне: міністранты гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай правялі апошні дзень года разам

bernadskej 831 снежня, у апошні дзень мінулага года, міністранты маладой парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне наведалі найстарэйшыя святыні горада над Нёманам.

Разам са сваім пробашчам кс. канонікам Юрыем Марціновічам яны мелі магчымасць памаліцца каля бэтлеемскіх стаенак у гродзенскіх касцёлах.

Акрамя таго, яны пабачылі гістарычны лямус, які знаходзіцца каля касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкага).

З вялікай цікавасцю міністранты наведалі таксама Вышэйшую духоўную семінарыю, дзе адбываецца падрыхтоўка да сакрамэнту пасвячэння.

bernadskej 10

Заканчэннем падарожжа быў абед у піцэрыі – своеасаблівая ўзнагарода ім за добрую службу каля алтара.

Сустрэча была нагодай не толькі да малітвы, але і да лепшага знаёмства, паяднання паміж сабой.

Вечарам міністранты ўдзельнічалі ў сваёй парафіі ў Імшы падзякі за пражыты 2022 год.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Артур Антушэвіч