Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа наведалі кляштар піяраў

deti olszanka 628-29 снежня маленькiя вернiкi парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) наведалi піярскi кляштар у Шчучыне.

Паездка была арганiзавана для дзяцей, якія спяваюць у розных хорах. У цэлым у ёй удзельнічалі 17 чалавек. На працягу гэтых двух дзён яны паглыблялi свой музычны талент і яшчэ больш аб’ядноўвалiся як Божая сям’я.

Акрамя музычных заняткаў, шмат часу было прысвечана супольнай малітве і гульням.

Таксама ў праграму ўваходзіла прагулка па горадзе. Вялiкае ўражанне зрабiла на дзяцей стаенка, якая знаходзiцца на тэрыторыі калегіума. Агнi, музыка, жывёлы каля Нованароджанага Дзiцяцi – усё гэта захапляла хараством i казачнасцю.

deti olszanka 2

Кульмiнацыйным момантам сустрэчы стала святая Iмша, на якой дзецi праслаўлялi Бога прыгожым спевам.

Падчас усёй паездкі кожнаму ўдзельніку спадарожнічалі радасць i задавальненне.

Арганізатары і ўдзельнікі жадаюць, каб час святаў падарыў кожнай сям’i надзею i любоў.

Веранiка Яраш