Skip to main content

Фотафакт: у Сапоцкіне дзеці прадставілі батлейку

sapockino 126 снежня ў сапоцкінскай (тэалінскай) парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча была прадстаўлена калядная батлейка.

Акцёрамі ў батлейцы, падрыхтаванай з нагоды святаў Божага Нараджэння, былі дзеці. У агульнай колькасці ўдзел у ёй прыняло 31 дзіця.

Батлейка мела назву “Калі прыгожая Панна Сына калыхала”. Паказ на Божае Нараджэнне батлеек, падрыхтаваных дзецьмі, – традыцыя гэтай парафіі.

sapockino 2

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі