Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2022 года

29 Снежня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 29 Снежня 2022

village nativity 586798 1280 1Духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам і ўсім людзям добрай волі

Праз некалькі дзён 2022 год стане ўжо гісторыяй. Як і папярэднія гады, ён таксама быў багаты на падзеі — як радасныя, так і сумныя.

У Каталіцкім Касцёле завяршыўся першы этап ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў. Мясцовыя Касцёлы ва ўсім свеце ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што маюць патрэбу ў актыўным удзеле свецкіх вернікаў, прычым больш, чым калі-небудзь раней. Кіруючыся гэтаю думкаю, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанавіла, што неабходна больш заглыбіцца ў гэтую тэматыку і на будучы, 2023 пастырскі год вызначыла наступную тэму: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».

Хоць свецкія асобы заўсёды актыўна ўдзельнічалі ў жыцці Касцёла, аднак варта яшчэ раз паглыбіць гэтую тэму і заўважыць кожнага чалавека з яго талентамі, які з’яўляецца членам Хрыстовага Касцёла. «Бо як у адным целе маем шмат членаў, і не ўсе яны выконваюць тыя самыя функцыі, так і мы, многія, складаем адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго — члены. Паводле дадзенай ласкі мы маем розныя дары. Калі дар прароцтва, павінны прарочыць згодна з вераю. Калі служэнне — служыць; калі настаўніцтва — навучаць; калі заахвочванне — заахвочваць; калі размеркаванне — раздаваць у прастацé; калі кіраванне — кіраваць старанна; калі міласэрнасць, то павінны чыніць гэта з радасцю (Рым 12, 4–8).

Як заўсёды, у свята Святой Сям’і мы звяртаемся да ўсіх тых, хто ў мінулым годзе актыўна ўдзельнічаў у абароне зачатага жыцця і прыняў на сябе цяжар «Духоўнага ўсынаўлення». Ваш удзел, штодзённая малітва ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей, якім пагражала небяспека аборту, уратавала шмат чалавечых існаванняў. Сёння мы кіруем вам і ўсім тым, хто прычыніўся да арганізацыі гэтай акцыі, словы падзякі.

Стоячы на парозе Новага, 2023 года, які неўзабаве распачнецца, мы просім заступніцтва святога Юзафа і Марыі, якія без рэшты аддалі сябе ва ўласнасць Богу, стаўшы бацькамі Езуса і аберагаючы Яго жыццё ад небяспекаў.

Няхай Новы год дасць хрысціянскім сем’ям свежыя сілы для карыстання дарамі, якімі іх адарыў Бог.

Вера ў Нараджэнне Езуса Хрыста няхай учыніць вас здольнымі здзяйсняць важнае служэнне на карысць жыцця чалавечай асобы.

Няхай гэтым намаганням і ініцыятывам спадарожнічае нашае пастырскае благаслаўленне, якое мы вам ад усяго сэрца ўдзяляем.

Каталіцкія біскупы Беларусі

Антоні Дзям’янка

Біскуп Пінскі

Старшыня Рады па справах сям’і пры ККББ

Тэкст для друку ТУТ>>>

Тэкст па-польску ТУТ>>>

 

0
Створана 29 Снежня 2022
Абноўлена 29 Снежня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя