Skip to main content

Міністранты гродзенскай парафіі Святога Духа наведалі катэдру і семінарыю

ministranty 1Міністранты парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) здзейснілі экскурсію ў гродзенскую катэдру св. Францішка Ксаверыя. Акрамя таго, яны пабывалі на месцы, дзе была Фара Вітаўта, і ў Вышэйшай духоўнай семінарыі.

Першым пунктам у межах экскурсіі была катэдра, дзе міністранты паслухалі гісторыю паўстання парафіі. Некаторыя з іх былі ў гэтым касцёле ўпершыню. Таксама яны пачулі гісторыю галоўнага алтара катэдры і даведаліся, навошта ў касцёле так шмат алтароў.

Другім пунктам стаў помнік, на месцы якога раней знаходзіўся касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, таксама вядомы як Фара Вітаўта. Каля помніка міністранты пазнаёміліся з яе гісторыяй, якая іх вельмі ўразіла. З хваляваннем яны ўспрынялі і тое, чаму гэтага касцёла цяпер няма.

Апошнім пунктам праграмы экскурсіі стала семінарыя. Міністранты пазнаёміліся не толькі з яе гісторыяй, але і з семінарыстамі, даведаліся, як яны жывуць і вучацца.

Кс. Андрэй Струкель