Skip to main content

Моладзь гродзенскай парафіі Духа Святога адзначыла “Андрэйкі”

andzejki 8Суботнім вечарам 26 лістапада моладзь гродзенскай парафіі Духа Святога сустрэлася разам, каб адсвяткаваць “Андрэйкі” перад Адвэнтам.

Сустрэча пачалася Імшой у парафіяльнай святыні.

Пасля супольнага разважання і прыняцця пастановаў на перыяд Адвэнту сабраныя вырашылі плённа перажываць час актыўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.

Потым у парафіяльным доме ўсіх чакала цікавая праграма, якая складалася з караоке, кактэйль-паці, конкурсаў.

Хлопцы і дзяўчаты пад кіраўніцтвам старэйшай моладзі праслаўлялі Бога праз смех, гульні, забавы, танцы і спеў.

Кс. Андрэй Струкель