Skip to main content

Фотафакт: Нешпары за памерлых з удзелам арцыбіскупа Станеўскага

wds 1Студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пасля кароткіх канікул вярнуліся ў сваю Alma Mater, каб працягваць вучобу і фармацыю.

Паколькі лістапад – месяц асаблівай малітвы ў інтэнцыі ўсіх памерлых вернікаў, студэнты сабраліся ў капліцы семінарыі, каб атачыць малітвамі іх душы.

wds 3

Малітву Нешпараў за спачылых святароў, а таксама за выкладчыкаў і студэнтаў семінарыі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Акрамя таго, прысутныя супольна памаліліся аб жыцці вечным для памерлых са сваіх сем’яў і для памерлых, якія з’яўляюцца блізкімі семінарыстам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі