Skip to main content

За спачылых святароў памаліліся ў Астраўцы з удзелам біскупа Гродзенскага

astrawiec 134 лістапада, падчас актавы малітваў за памерлых, у парафіяльным касцёле святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы адбылася Імша ў інтэнцыі спачылых святароў.

У Эўхарыстыі ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і духавенства Астравецкага дэканату.

 

На пачатку літургіі былі зачытаны імёны і прозвішчы памерлых святароў і сясцёр законных. Пасля Імшы біскуп Аляксандр разам з духавенствам і вернікамі памаліўся каля магіл святароў, якія спачываюць каля астравецкага касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Павел Мацкевіч