Skip to main content

Дзеці разважалі пра святасць падчас адпачынку ў смаргонскім араторыі

aratorij 10З 31 кастрычніка па 3 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла быў арганізаваны восеньскі адпачынак для дзяцей.

На працягу чатырох дзён арганізатары дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з тэмай “Што такое святасць?”.

Кожны дзень дзеці мелі асабістую тэму, над якой разам разважалі. У межах працы ў групах яны спрабавалі знайсці адказы на пытанні: “Хто такія святыя?”, “Як і навошта маліцца за памерлых?”, “Як я магу стаць святым?”

Дзеці атрымлівалі хатняе заданне, якое павінны былі выконваць разам з бацькамі.

aratorij 7

Таксама яны больш даведаліся пра благаслаўлёную Лаўру Вікунью, пастушкоў з Фацімы, Антанетту Мэо.

У апошні дзень адпачынку дзецям была прапанавана забаўляльная праграма, у якой было шмат гульняў і бансаў.

На заканчэнне адпачынку дзеці атрымалі німбы з шарыкаў, а таксама агульныя фотаздымкі.

Карына Скурановіч