Skip to main content

У Гальшанах у дзень успаміну заснавальніка францішканскай сям'і адбылася канфірмацыя

halszany 644 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Францішка Асізскага, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць у Гальшанах (Ашмянскі дэканат).

У велічным касцёле пад тытулам св. Яна Хрысціцеля іерарх узначаліў Імшу.

Для вернікаў гэтай супольнасці ўспамін св. Францішка – асаблівы дзень, бо бядняк з Асізі ім вельмі блізкі дзякуючы шматгадоваму служэнню ў іх парафіі айцоў францішканаў.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія парафіяне і госці. Група вернікаў, у першую чаргу моладзь, прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці, абавязаўшыся вызнаваць сваю веру і паступаць паводле яе прынцыпаў.

Усіх прысутных прывітаў пробашч а. Багуслаў Вайтовіч OFM Conv. Святар адзначыў, што для францішканскай сям'і гэта вялікі дзень, калі яна можа праз малітву ўшанаваць свайго айца і заснавальніка.

halszany 53

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай курыі кс. канонік Юрый Марціновіч казаў пра Францішка Асізскага, які, па яго словах, паказвае прыклад адарванасці ад рэчаў гэтага свету і шлях да святасці праз пакору і ўбоства. Святар падкрэсліў, што трэба нястомна клапаціцца аб тым, каб быць багатымі Богам і Яго ласкай, бо гэта найважнейшае ў жыцці кожнага чалавека.

На заканчэнне Імшы біскуп Кашкевіч, звяртаючыся да тых, хто атрымаў сем дароў Духа Святога ў сакрамэнце хрысціянскай сталасці, адзначыў, што прынятыя імі ў гэты дзень абавязкі павінны стаць дапамогай у тым, каб дасягнуць збаўлення, а таксама каб даваць сведчанне на месцах сваёй вучобы і працы.

Пастыр Гродзенскай дыяцэзіі падзякаваў пробашчу за запрашэнне, а парафіянам – за непахісную веру і любоў да Бога і Яго Касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі